напаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго-што.
1. Даць напіцца, выпіць чаго‑н. Напаіць каня вадой. Напаіць гасцей чаем. □ [Жанчына] вельмі шпарка, вынесла малака, напаіла .. [раненых] і павяла кудысьці ў цемень поля. Чорны. І крынічка напаіла, Хлопцу сілы аднавіла. А. Александровіч.
2. Давесці да стану ап’янення. Напаіць гарэлкай. □ Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў без памяці. Якімовіч.
3. перан. Насыціць, напоўніць чым‑н. Напаіць стэп вадою. □ Дажджы над борам прагулі, Карэнні напаілі. Кляўко. Кволы, але непаўторны, .. [пах бэзу] напаіў паветра. Чарнышэвіч. Прыляцела вясна-чараўніца, Напаіла вадою крыніцы. Журба.
напа́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напайваць — напаяць.
напа́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напаяцца.
2. Зал. да напайваць.
напа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напаяць.
напа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы; Р мн. ‑паек; ж.
Напаяны кавалак металу.
напакава́ны і напако́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напакаваць.
напакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Шчыльна ўкладваючы, уціскаючы, напоўніць што‑н. даверху. Напакаваць чамадан. Напакаваць рукзак. Напакаваць паперамі партфель. // Разм. Напоўніць якімі‑н. рэчамі што‑н.; налажыць. Цёплая восень напакавала.. [пастуховы] торбы баравікамі. Пташнікаў.
напака́з, прысл.
1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.
2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.
напаклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Узвесці паклёп на каго‑н., нагаварыць, нахлусіць. Напаклёпнічаць на чалавека.