напаіць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго-што.
1. Даць напіцца, выпіць чаго‑н. Напаіць каня вадой. Напаіць гасцей чаем. ▪ [Жанчына] вельмі шпарка, вынесла малака, напаіла .. [раненых] і павяла кудысьці ў цемень поля. Чорны. І крынічка напаіла, Хлопцу сілы аднавіла. А. Александровіч.
2. Давесці да стану ап’янення. Напаіць гарэлкай. ▪ Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў без памяці. Якімовіч.
3. перан. Насыціць, напоўніць чым‑н. Напаіць стэп вадою. ▪ Дажджы над борам прагулі, Карэнні напаілі. Кляўко. Кволы, але непаўторны, .. [пах бэзу] напаіў паветра. Чарнышэвіч. Прыляцела вясна-чараўніца, Напаіла вадою крыніцы. Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)