накало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.
1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго‑н. Накалоць дроў. □ Паколькі дошак не было, накалолі плашак, абчасалі іх. Шашкоў. Дома Шкробат накалоў лучыны, занёс яе ў хату і ўжо да ночы больш нікуды не пайшоў з сваёй хаты. Галавач.
2. каго. Колючы, забіць у нейкай колькасці. Накалоць свіней.
3. што. Пашкодзіць, параніць чым‑н. вострым. Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Караткевіч.
4. што. Пракалоць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Накалоць слівы для варэння. // Наколваючы, зрабіць узор, малюнак. Накалоць контуры карт.
5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што‑н. вострае. Накалоць матыля на шпільку.
6. што. Раскалоць, расшчапіць што‑н. не да канца; надкалоць. Накалоць гарбуз. Накалоць калодку.
накало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накалаціць.
накало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накалаціць.
накалупа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накалупаць.
накалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Калупагочы, аддзяліць, дастаць нейкую колькасць чаго‑н. Пакуль гаспадыня насіла салому, Мікола накалупаў гліняную міску мёду. Паўлаў.
накалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.
Разм. Уволю або доўга пакалыхацца. Ішоў.. [рыбак] ціха, з асалодай, нібыта быў рады, што накалыхаўся за дзень на хвалях ад цеплаходаў і нарэшце ідзе па цвёрдай зямлі. Гаўрылкін.
нака́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. накальваць — накаліць.
нака́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накаліцца.
2. Зал. да накальваць.
нака́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накаліць.
накаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да накаліцца.
2. Зал. да накаляць.