нагадава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагадаваць.
нагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.
1. каго. Выгадаваць у нейкай колькасці. Нагадаваць дзяцей. // чаго. Вырасціць у нейкай колькасці. Тым часам падраслі дочкі, нагадавалі вазонаў. Шахавец.
2. што. Нарасціць, добра кормячы. Нагадаваць на парсюку сала.
нагада́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагадаць (у 2, 3 знач.).
нагада́цца, ‑аецца; зак.
Успомніцца, прыйсці на памяць. Нагадалася даўняя казка. □ [Лёдзі] зрабілася маркотна. Нагадаўся цяжкі дзень, калі яна, уцёкшы з дому, ляжала каля сасны на мокрай зямлі пад такім жа дажджом. Карпаў.
нагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Паказацца падобным на каго‑, што‑н. Косця ў гэты момант нагадаў Веры пакрыўджанае дзіцё, і ёй захацелася зрабіць яму што-небудзь прыемнае. Шыцік. Раптам, аднекуль зверху, данёсся жалобны пералівісты звон, які нагадваў звон маленькага ляснога вадаспада. Аляхновіч.
2. што, пра што, аб чым, з дадан. сказам і без дап. Напомніць каму‑н. пра што‑н., выклікаць успамін. Заспявалі пеўні, як гарністы, Нагадалі, што ўставаць пара. Скарынкін. У кішэньках астаткі махоркі Нагадалі мне восені пах. Хведаровіч. Помнік, што ўзняўся да зор, Парой нагадае былое... Кляўко.
3. што і без дап. Разм. Успомніць. У аповесці ёсць час — другая палова дваццатых гадоў, ёсць тапаграфія мясцовасці, ёсць добра выпісаны пейзаж. Варта нагадаць хоць бы ваколіцы Зялёнай Дубровы. Шкраба. Часамі, калі ў думках нагадаеш тую раннюю пару, уяўляюцца ласкавыя рукі маці. Грамовіч.
нага́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. нагадваць — нагадаць (у 2, 3 знач.).
нага́двацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нагадацца.
2. Зал. да нагадваць (гл. нагадаць у 2, 3 знач.).
нага́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагадаць.
нага́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагадзіць.
нагаджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да нагадзіцца.