нагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

1. каго. Выгадаваць у нейкай колькасці. Нагадаваць дзяцей. // чаго. Вырасціць у нейкай колькасці. Тым часам падраслі дочкі, нагадавалі вазонаў. Шахавец.

2. што. Нарасціць, добра кормячы. Нагадаваць на парсюку сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)