насе́ленасць, ‑і, ж.
1. Шчыльнасць насельніцтва. Населенасць гарадоў.
2. Наяўнасць насельніцтва.
насе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад насяліць.
2. у знач. прым. Які мае насельніцтва; заселены. Населены дом. Населены востраў.
•••
Населены пункт гл. пункт.
насе́льнік, ‑а, м.
Той, хто насяляе данае месца. Насельнікі гарадоў. Насельнікі вады. □ Вярнуліся з мора, з экскурсіі ў горы насельнікі дома. Каваль. Эх, лес!.. Нібы думкі ён ведае сваіх насельнікаў. Чарот.
насе́льніцтва, ‑а, ж.
Сукупнасць жыхароў на ўсёй Зямлі, на кантыненце, у краіне, горадзе і пад. Насельніцтва Беларусі. Шчыльнасць насельніцтва. Гарадское насельніцтва. // Разм. Людзі, якія жывуць у адным якім‑н. месцы. Насельніцтва двара пана Тарбецкага было вельмі разнастайнае. Колас. // перан. Пра жывёл, птушак, рыб, якія жывуць у адным месцы. Насельніцтва лесу.
насе́ністы, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа насення. Насеністы агурок.
насе́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Жан. да насеннік (у 1 знач.). Канюшына-насенка. Бульба-насенка.
насе́нне, ‑я, м.
1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне. Асноўным кормам вавёркі з’яўляецца насенне елкі і сасны. «Весці». З насення толькі адной шышкі цэлы барак мог бы зашумець на ветры. Ігнаценка.
2. зб. Зерні раслін, прызначаныя для пасеву. Насенне жыта. Пратручваць насенне. □ У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны. // Часткі раслін (клубні, цыбуліны і пад.) або цэлыя расліны, прызначаныя для пасеву. Пакінуць бульбы на насенне. □ Выспявала думка сёлетні пасеў канюшыны поўнасцю пакінуць для насення. Асіпенка.
3. перан. Пачатак чаго‑н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне. Падумалася, што і я некалі пасеяў добрае насенне ў сэрцы Уладзіміра. Кавалёў. [Нявідны] поўнаю жменяю сее насенне буры і нянавісці да класавых ворагаў. Колас.
4. перан. Разм. Нашчадкі каго‑н. — Мы дарэмна тут загінем І насення не пакінем, — Кажа большая дачка. Крапіва.
насенне... (а таксама насення...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «насенне» (у 1, 2 знач.), напрыклад: насеннеачышчальны, насеннесушылка.
насеннеачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ачысткі насення. Насеннеачышчальная машына.