падпяра́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падперазацца.
2. Зал. да падпяразваць.
падпяра́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падперазаць.
падпяра́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Абл. Тое, чым падпяразваюцца. Верхнюю рубашку.. [Блецька] насіў без падпяразкі. Чорны. Дзед Сёмка стаіць у дзвярах. Гэта высокі сівы стары ў зрэбнай без падпяразкі кашулі і шарачковых портках. С. Александровіч.
падпя́так, ‑тка, м.
Падсцілка ў абутку, што засцерагае пяту ад цвікоў, якімі прыбіты каблук.
падпя́тнік, ‑а, м.
Спец.
1. Прыстасаванне для апоры восі вертыкальнага вала.
2. Прыстасаванне для апоры ног весляра ў лодцы.
падпя́ць, падапну, падапнеш, падапне; падапнём, падапняце; зак., каго-што.
Туга, тужэй падвязаць. Падпяць падсядзёлак.
падпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. падпёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. падпячы; зак.
Разм.
1. што. Падрумяніць (пра хлеб і пад.). Падпячы хлеб.
2. што. Дапячы сыраватае. Падпячы бульбу.
3. што і чаго. Спячы ў дадатак да чаго‑н. ужо спечанага.
4. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць, прыпячы (пра сонца).
падпячы́ся, ‑пячэцца; пр. падпёкся, ‑пякліся, ‑пяклося; зак.
Падрумяніцца знізу (пра хлеб і пад.).
падрабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак., пад каго-што.
Надаць сабе выгляд каго‑, чаго‑н. — А ты, калі свой капялюш скінуў і надзеў фуфайку, дык ты лічыш ужо падрабіўся пад нас? Сергіевіч. // Падладзіцца да чаго‑н. Падрабіцца пад сялянскую гаворку.
падрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
1. Зрабіць што‑н. фальшывае. Падрабіць дакументы. Падрабіць почырк. □ [Сяргей:] Ёсць у вёсцы такія ўмельцы, у кузні так [кляймо] падробяць, што не адрозніш ад сапраўднага, графскага. Машара. // Зрабіць падобным да чаго‑н. Наогул жа, калі салавей пяе — гэта цуд. І чалавеку дасюль не ўдалося ні толкам перадаць, ні падрабіць яго. Лужанін. — А ну, падрабі мой голас! — казаў пан з усмешкай. Бядуля.
2. Разм. Вяжучы, дабавіць яшчэ трохі; падвязаць. Падрабіць панчоху.
3. Зарабіць дадаткова, падзарабіць. Не прывыкаць [Сцяпану] рабіць, ведае, як з зямлёй абыходзіцца, а, дзе трэба, то і граматай падрабіць зможа. Мележ. Антон скоса зірнуў на пачак. Модныя, аднак, заўсёды папяросы курыць [Шпілеўскі]. Мабыць, недзе падрабіў ужо. Савіцкі.
падрабі́ць 2, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што і чаго.
Раздрабіць усё, многае; надрабіць у нейкай колькасці.