Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпухнуць.

падпу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Крыху прыпухлы. Чарнабровы, выпешчаны твар з падпухлымі мяшочкамі пад вачыма спахмурнеў, пакутліва паморшчыўся. Мележ.

падпу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. падпух, ‑ла; зак.

Трохі апухнуць, прыпухнуць. Твар падпух.

падпява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Той, хто спявае, падпяваючы каму‑, чаму‑н. Вольга Сцяпанаўна зацвіла, як ружа. Яна падышла да запявалы і падпявалы і пацалавалася з імі, астатнім нізка пакланілася. Колас.

2. перан. Разм. Той, хто падтрымлівае каго‑н. з карыслівых меркаванняў. — Ах ты, падпявала мамін! — сказаў Зыбін, беручы на руку сына. Мележ. — Слухай ты, кулацкая падпявала, на Салаўкі захацела, контра? — Вера гаварыла праз зубы, ціха, але пагрозліва. Асіпенка.

падпява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпяваць.

падпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Спяваць, падцягваючы, памагаючы каму‑, чаму‑н.; уторыць. Спявала цётка, і ледзь чутна падпявалі ёй госць і дзядзька. Вышынскі. Чуваць была толькі скрыпка, усе іншыя інструмент толькі падпявалі ёй, толькі памагалі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Падтрымліваць каго‑н., памагаць каму‑н. з карыслівых меркаванняў. Шукаюць многія, як і заўжды шукалі, Сабе сяброў такіх, каб падпявалі. Корбан.

падпяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпячыся.

2. Зал. да падпякаць.

падпяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпячы.

падпяра́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падперазаць.

падпяра́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпяразваць — падперазаць.