паўразбу́раны, ‑ая, ‑ае.
Амаль разбураны, не зусім разбураны. У той час, калі Віця падыходзіў да паўразбуранага цаглянага будынка станцыі, у школе якраз празвінеў званок. Нядзведскі. У той дзень зранку пяцёра іх у паўразбураным начною бамбёжкай цэху выконвалі неўзарваную бомбу. Быкаў.
паўраздзе́ты, ‑ая, ‑ае.
Амаль раздзеты, не зусім раздзеты. Пакуль начальства знаёмілася са спісамі хворых, паўраздзетых людзей трымалі.. на двары шпіталя. «Полымя».
паўразя́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Разм. Трохі разяўлены (пра рот).
паўраскры́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі раскрыты, прыадкрыты. Ева стаіць воддаль, яе прыпухлыя вусны паўраскрыты, карыя вочы пабліскваюць хітравата і задзірліва. Асіпенка.
паўрасплю́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Амаль расплюшчаны, не зусім расплюшчаны (пра вочы).
паўраста́ць, ‑ае; зак.
Урасці — пра ўсё, многае. Відаць, нялёгка вырываць, Што ўглыб карэннем паўрастала. Гілевіч. А чый дзе пляц, чыя хата? Цяжка было пазнаць старому. Бо паміж хат паўрасталі зеллем печышчы. Чорны.
паўрасчы́нены, ‑ая, ‑ае.
Амаль расчынены, не зусім расчынены.
паўро́блівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Урабіцца — пра ўсіх, многіх.
паўро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Урабіць усё, многае.
паўро́за, ‑ы, ж.
Абл. Матуз, шнур. [Ганна] ўбачыла раптам на падаконніку забытую сінюю паўрозу, якой спавівала Верачку апошнімі днямі. Мележ.