папарацепадо́бныя, ‑ых.
Аддзел вышэйшыя споравых раслін, да якога адносяцца арляк, вужоўнік і інш.
па́параць, ‑і, ж.
Шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных з буйнымі рассечанымі або складанымі лістамі, якая расце ў цяністых вільготных месцах. Стаяла чэрвеньская ноч, калі ў буйнай квецені красуе зямля, поўніцца сокамі лісцяны змрок лесу і ў цішыні ночы чуваць, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу. Лынькоў. // у знач. зб. Кусты, зараснік такой расліны. [Начлежнікі] ехалі на ўсю ноч, каб, абсеўшы зыркае вогнішча, слухаць таемныя гукі і галасы лесу, густа зарослага лапушной папараццю... Вітка.
папарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., што і чаго.
Разм. Рваць доўга, неаднаразова; вырваць, сарваць многа чаго‑н. Папарваць ільну на полі. Папарваць яблыкаў.
папаржа́ць, ‑ржэ; зак.
Разм. Ржаць доўга, неаднаразова.
папа́рна, прысл.
Парамі, па два. Коні ходзяць папарна — і ў плузе, і ў сеялцы, і ў баране... Брыль.
папа́рніца, ‑ы, ж.
Разм. Незасеяны ўчастак зямлі; паласа папару.
папа́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да папару, знаходзіцца пад напарам. За зарэчнымі сенажацямі, таксама ўжо скошанымі, ішлі папарныя палеткі. Якімовіч.
папаро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Тое, што і папарабіць.
папаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разарвацца, разысціся ў шве; распароцца.
2. перан. Разм. Пароцца, капацца ў чым‑н. некаторы час. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі. Паслядовіч.
папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.
1. Распароць па шву ўсё, многае.
2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.
3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.