Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбрэ́хіч, ‑а, м.

Пагард. Той, хто ўгодліва, з якой‑н. мэтай дагаджае каму‑н., падтрымлівае каго‑н. Васіль Бусыга быў яго [пана] верным памочнікам. Калі пан Крулеўскі вёў рэй галоўнага свата польскасці, то роля Васіля Бусыгі зводзілася да ролі панскага падбрэхіча. Колас.

падбудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падбудаваць.

падбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Прыбудаваць што‑н. дадаткова. Падбудаваць веранду да сянец.

падбудо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падбудоўваць.

падбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбудаваць.

падбухто́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падбухторыць.

падбухто́рванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбухторваць — падбухторыць.

падбухто́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падбухторваць.

падбухто́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбухторыць.

падбухто́ршчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто падбухторвае. Выкрыць падбухторшчыкаў.