Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпісацца.

2. Зал. да падпісваць.

падпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпісаць.

падпі́ска, ‑і, ДМ ‑пісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падпісаць (у 3 знач.) і падпісацца (у 2 знач.). // Дагавор, умова на дастаўку, прысылку падпіснога выдання. Аформіць падпіску на збор твораў Якуба Коласа.

2. Пісьмовае абавязацельства ў чым‑н. Узяць падпіску аб нявыездзе.

падпісны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да падпіскі (у 1 знач.). Падпісная цана. Падпісны ліст. // Які распаўсюджваецца па падпісцы. Падпісное выданне.

падпі́счык, ‑а, м.

Той, хто падпісаўся на якое‑н. друкаванае выданне. Падпісчык на газету.

падпі́счыца, ‑ы, ж.

Жан. да падпісчык.

падпіха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпіхаць — падапхнуць.

падпіха́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падпіхаць.

падпіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падапхнуць.

падпі́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпіхваць — падпіхнуць.