падпільно́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпільноўваць — падпільнаваць.
падпільно́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падпільноўваць.
падпільно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпільнаваць.
падпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падперціся.
2. Зал. да падпіраць (гл. падперці ў 1 знач.).
падпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падперці.
падпіса́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падпісаць (у 1 знач.).
падпі́саны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падпісаць.
падпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
1. Паставіць свой подпіс пад чым‑н. Лабановіч доўга пазіраў на гэту паперку. Нават не напісала [Ядвіся], куды едзе, і сама не падпісалася... Колас. Аўтар чамусьці не падпісаўся і не падаў свайго адраса. Рэдактар пакруціў канверт — адваротнага адраса і там не было. Грамовіч.
2. Заключыць умову на дастаўку, прысылку падпіснога выдання, унёсшы пэўную плату. Падпісацца на збор твораў. Падпісацца на газету «Звязда». // Выказаць жаданне на ўдзел у зборы якіх‑н. сродкаў, ахвяраванняў і пад. Падпісацца на пазыку.
•••
Падпісацца абедзвюма рукамі пад чым — ахвотна і поўнасцю згадзіцца з чым‑н.
падпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.
1. Паставіць подпіс для пацвярджэння, пасведчання чаго‑н. Шафёр працягнуў Веньяміну дарожны ліст. — Падпішыце. Мне на базу трэба. Навуменка. // Прыняць якія‑н. абавязацельствы, умовы і пад., змацоўваючы іх подпісам (подпісамі). Падпісаць дагавор. □ Вярнуўшыся з Прыстанькі з усімі асцярогамі, настаўнікі разышліся хто куды, з тым, аднак, каб вечарам сабрацца ў школе для абмеркавання пастановы і падпісаць яе. Колас.
2. Зрабіць які‑н. надпіс, паметку на чым‑н. Падпісаць сшытак.
3. Уключыць у лік падпісчыкаў. Падпісаць на газеты і часопісы.
падпі́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падпісваць — падпісаць (у 1, 2 знач.).