Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палітрабо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

Работа па палітычнай асвеце і выхавання.

палітрабо́тнік, ‑а, м.

Палітычны работнік; той, хто вядзе палітработу. У грамадзянскую вайну на франтах супраць Дзянікіна і Урангеля.. [Кавалёў] быў палітработнікам. Чарнышэвіч.

палітру́к, ‑а, м.

1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.

2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню. Хадкевіч.

палітсаста́ў, ‑таву, м.

Ва Узброеных Сілах СССР — састаў ваенна-палітычных работнікаў. [Скіба:] Перадай камісару палка, каб сабраў увесь палітсастаў, я зараз буду гаварыць. Крапіва.

палітупраўле́нне, ‑я, н.

Палітычнае ўпраўленне. Палітупраўленне ваеннай акругі. Палітупраўленне пагранічных войск.

паліту́ра, ‑ы, ж.

1. Спіртавы лак, які ўжываецца для паліроўкі вырабаў з дрэва. — Будзе ехаць хто ў Мінск, папрасіце купіць ліст шліфавальнай паперы і бутэльку палітуры. Пальчэўскі.

2. Разм. Глянец, бляск, наведзены паліраваннем. Палка... абжытая да таго, што на загнутай дужцы-ручцы сцерлася палітура і фарба да самага дзерава, да сукаватага ядлоўца. Пестрак.

[Ням. Politur.]

палітурава́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад палітураваць.

2. у знач. прым. Пакрыты палітурай, паліраваны. Палітураваная мэбля.

палітурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Разм. Пакрываць палітурай; паліраваць. Палітураваць мэблю.

паліту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палітуры. Палітурны састаў.

палітшко́ла, ‑ы, ж.

Школа палітычнай падрыхтоўкі. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі. Хадкевіч.