Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбрываць — падбрыць.

падбрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падбрыцца.

2. Зал. да падбрываць.

падбрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбрыць.

падбры́кваць, ‑ае.

Незак. да падбрыкнуць.

падбры́кнуць, ‑не; зак. і аднакр.

Рэзка падкінуць, ускінуць заднія ногі (пра жывёл). [Лось] сярдзіта падбрыкнуў.., сігануў цераз ручай і падаўся ў лес. Хомчанка.

падбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; пр. падбрыў, ‑брыла, ‑брыло; заг. падбрыдзі; зак.

Брыдучы, падысці, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Падбрысці да вёскі.

падбры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падбрыць.

падбры́цца, ‑брыюся, ‑брыешся, ‑брыецца; зак.

Падбрыць сабе бараду, вусы.

падбры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., што.

Пабрыць, збрыць з бакоў або па краях. Падбрыць вусы.

падбрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Суправаджаць што‑н. брэхам, брахаць час ад часу. [Сабака] радасна падбрэхваў і кудлатым д’яблам насіўся наўкола. Рылько.

2. перан. Пагард. Нагаворваць, даносіць на каго‑н.