падпа́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпальваць — падпаліць.
падпа́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падпальваць.
падпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпаліць.
падпа́льшчык, ‑а, м.
Той, хто наўмысна ўчыніў пажар. Пачалося расследаванне справы аб пажары. Але падпальшчыкаў знайсці не ўдалося. Матрунёнак. // перан. Той, хто падбухторвае да чаго‑н. Дарма падпальшчыкі вайны На службу смерці ставяць атам. Тарас.
падпа́льшчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падпальшчыка. Падпальшчыцкія планы.
падпамо́сце, ‑я, н.
Абл. Памяшканне, прастора пад падлогай. Кузьма дастаў міску, выцягнуў з падпамосця глечык з кіслым малаком. Шыцік.
падпампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.
Напампаваць дадаткова, яшчэ крыху. Барыс не толькі ўставіў спіцы, але І падцягнуў ланцуг, замацаваў руль, падпампаваў камеры. Жычка.
падпампо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпампоўваць — падпампаваць.
падпампо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падпампоўваць.