падо́ўжаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падоўжыць.
2. у знач. прым. Які мае даўгаватую форму. Большасць азёр мае падоўжаную форму і быццам выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — у напрамку руху ледніка. Гавеман.
3. у знач. прым. Больш працяглы, доўгі. Група падоўжанага дня. // У граматыцы — вымаўлены працягла. Падоўжаныя гукі.
падо́ўжвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падоўжыцца.
2. Зал. да падоўжваць.
падо́ўжваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падоўжыць.
падо́ўжны, ‑ая, ‑ае.
Які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго‑н.; проціл. папярочны. Падоўжны разрэз. □ Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. Чорны.
•••
Падоўжная піла гл. піла.
падо́ўжыцца, ‑жыцца; зак.
1. Стаць, зрабіцца больш доўгім, даўжэйшым. Цень падоўжыўся. Хвост дыму падоўжыўся.
2. Стаць, зрабіцца больш працяглым, доўгім. Дзень падоўжыўся. Ночы падоўжыліся.
падо́ўжыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
1. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць у даўжыню. Падоўжыць вуду. Падоўжыць паліто. // Стварыць уражанне большай даўжыні, чым яна ёсць на самай справе.
2. Зрабіць больш працяглым, доўгім. Падоўжыць рэйс. Падоўжыць заняткі. □ Няхай хвіліна, што прыйшла сягоння, Падоўжыць дзень намераў і здзяйсненняў! Лось.
падо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Здохнуць (пра жывёлін, насякомых). — Мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Папас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас. // Груб. Памерці (пра людзей). [Селянін:] — А ў.. [брата] жонка там жа [у сібірскай тайзе] падарвалася і памерла.. Каб яшчэ там жыць, дык і самі падохлі б, як пацукі. Галавач.
падпаве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і павець. Цётка з усімі трыма дочкамі трапала лён у падпаветцы. Васілевіч.
падпаве́ць, ‑і, ж.
Тое, што і павець. Прыехаўшы, Дарош паставіў у падпавець каня і, не ацерабіўшыся з дарогі, з саломінкамі на халаце, зайшоў у школу. Мурашка.
падпада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпасці.