нарасцяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Расцерушыць у многіх месцах, усюды. Нарасцярушваць саломы.
нараўне́ і наро́ўні, прысл.
На адной лініі, на адной вышыні, глыбіні і пад., з роўнай сілай, скорасцю і г. д. Верх яблынькі з акном быў якраз нараўне. Лодка з параходам ішлі нароўні. // у знач. прыназ. (у спалучэнні з «з»). Аднолькава з кім‑, чым‑н., у роўным становішчы, на роўных умовах, правах. Нават жанчыны, слухаючы.. [Арджбая], запальваліся гневам і браліся за зброю нараўне з мужчынамі. Бядуля. Скончыўшы школу, Якім пайшоў у калгас на сталую работу і .. цягнуў нароўні з дарослымі. Дуброўскі.
нараўці́ся, ‑равуся, ‑равешся, ‑равецца; ‑равёмся, ‑равяцеся; пр. нароўся, ‑раўлася, ‑раўлося; зак.
Разм. Параўці доўга, уволю.
на́рачны, ‑ага, м.
Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім‑н. спешным даручэннем. Паслаць нарачным. □ [Дзяншчык:] — Ад генерала нарачны прыбыў. М. Ткачоў. Рыгор Хмара адразу зразумеў: калі выклікаў яго Мурашоў з нарачным у такі гарачы час, значыць, справа сур’ёзная. Лукша.
нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.
2. у знач. наз. нарачо́ны, ‑ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі. Хадкевіч.
нарашчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
Рашчыніць многа. Нарашчыняць цеста.
нарашчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. нарасціць (у 2, 3 знач.).
нарва́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нарваць 1 (у 1–3 знач.).
нарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
Разм.
1. на каго-што і без дап. Нечакана сустрэцца з кім‑, чым‑н., выпадкова натрапіць на каго‑, што‑н. Мы прыйшлі ў мястэчка ноччу і, каб не пераходзіць чыгункі, дзе лёгка было нарвацца на нямецкі патруль, спыніліся ў Міколкавага дзеда, двор якога стаяў наводшыбе. Навуменка. Неяк ноччу, падкрадаючыся да чыгункі, мы нарваліся на варожую засаду. Краўчанка. Падарожжа ў адзіночку палохала. Нарвешся дзе-небудзь на дэсант — прыстрэляць, і ніхто ніколі не дазнаецца пра гэта. Асіпенка. // Сустрэцца з кім‑, чым‑н. (звычайна непрыемным, непажаданым) у сваім жыцці, у сваёй дзейнасці. Дзед спрабаваў адгаварыць Міколу — не падабалася яму гэтая паездка ў такі час, калі на кожным кроку можна нарвацца на сваю смерць. Якімовіч. «Нарвецца дзяўчына», — казалі пра .. [Аўгіню] сталыя жанкі і маладзіцы, калі гутаркі пра яе дурасці даходзілі да іх вушэй. Колас.
2. Нечакана прыйсці, з’явіцца. Неяк .. дзядзька Мікіта прывёз сабе цэлы воз бярэзніку, а тут нечакана нарваўся .. ляснік Мацуль. Сіпакоў.
•••
Не на таго нарваўся — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).
нарва́ць 1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., чаго.
1. Сарваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць кветак. Нарваць яблыкаў. □ Бярозкі ўбраліся такой яркай і прывабнай зелянінай, што толькі б на букет яе нарваць. Кулакоўскі. Ля хаткі .. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч.
2. Парваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць паперы.
3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.). Нарваць ільну.
4. і што. Разм. Нагнаць (пра вецер). Вецер парваў дажджу. □ — [Вятры] нарвуць буру, — прагаварыў Лукаш Гнецька. Гурскі.
нарва́ць 2, ‑рве; зак.
Апухнуць і нагнаіцца. Палец парваў.