Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паднача́ленасць, ‑і, ж.

Становішча падначаленага.

паднача́ленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падначаліць і стан паводле знач. дзеясл. падначаліцца.

паднача́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падначаліць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў падпарадкаванні каго‑, чаго‑н. Падначалены афіцэр. □ У большасці ранніх паэм Купалы элементы драматычнага дыялогу ў развіцці дзеяння іграюць чыста падначаленую ролю. Ярош.

3. у знач. наз. паднача́лены, ‑ага, м.; паднача́леная, ‑ай, ж. Службовая асоба, якая падначальваецца каму‑н. старшаму па рабоце. На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі. Яны стараліся прыдаць сваім падначаленым выпраўку і ваенны выгляд. Колас. Бывалы лётчык-франтавік паказаў падначаленаму, як трэба лятаць у баявой абстаноўцы. «Звязда».

паднача́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Стаць падуладным; падпарадкавацца. [Тоўхарт] тлумачыў Эльзе пра ўсё, што траплялася на дарозе, і ёй было прыемна падначаліцца ўладзе свайго мужа. Чорны.

паднача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Зрабіць падуладным; падпарадкаваць. [Ермакоў], хоць і быў упарты і самалюбівы, умеў аднак падначаліць свае жаданні развагам. Мележ.

паднача́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падначальваць.

паднача́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падначаліцца.

2. Зал. да падначальваць.

паднача́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падначаліць.

падначо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падначаваць.

паднашэ́нне, ‑я, н.

Паднесеная рэч, падарунак. Паставілі [званары] карабы ў двары на ганку, і дзяк, як заўсёды, пачаў дзяліць паднашэнні. Лупсякоў. З кожным днём Радзішэўскі заўважаў, што ўсё менш і менш людзей наведвае «храм божы», змяншаюцца дары і паднашэнні. «Звязда».