Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паднату́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да паднатужыцца.

паднату́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паднатужыць.

паднату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Сабраўшы ўсе сілы, напружыцца. Міхась хуценька скокнуў у каляіну і, учапіўшыся ручаняткамі за ўздыблены канец жэрдкі, які тырчаў з зямлі, паднатужыўся і пацягнуў яе ўверх. Кавалёў. [Конік] паляжаў крыху, потым паднатужыўся і падняўся. Якімовіч.

паднату́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Натужыць, напнуць яшчэ крыху. Паднатужыць мускулы.

паднаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паднавіць.

паднаўля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да паднавіцца.

2. Зал. да паднаўляць.

паднаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да паднавіць.

паднаціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паднаціснуць.

паднаці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., на каго-што.

Разм.

1. Націснуць мацней. Паднаціснуць на дзверы. □ — Паднаціснем, таварыш Андрэй, — час ад часу пагукваў Сава, і яго вялікія каравыя рукі сціскалі мокры кол, а твар чырванеў ад натугі. Пестрак.

2. перан. Прымусіць да якога‑н. дзеяння. [Бандарэнка:] — Бывала, трэба нам план выціснуць, сабяром сход, пагаворым, паднаціснем — і гатоў план. Асіпенка.

3. перан. Узяцца за якую‑н. работу з большым стараннем. — Выходзіць, побач з намі працуе брыгада камуністычнай працы, — кажа Юрка. — Трэба нам паднаціснуць, каб не адстаць. Бяганская.

падначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.

Разм. Застацца дзе‑н. на начлег, заначаваць. Прыйшлося падначаваць ды разам з сонцам рушыць у дарогу. Пальчэўскі. [Старая:] Не рана ўжо, саколік. Можа, паначуеш у нас? [Карнейчык:] Падначую дзе-небудзь на мураўцы з начлежнікамі. Крапіва.