Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго-што, з дадан. сказам і без дап.

Выказваць крыўду на каго‑, што‑н., нездавальненне кім‑, чым‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныкаў, ніколі не наракаў на цяжкасці. Асіпенка. З людзьмі Аўгуст Эрнеставіч умее ладзіць. Шафёры, грузчыкі, возчыкі, экспедытары з пагрузачнай канторы на яго не наракаюць. Навуменка.

нараска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Расказаць шмат чаго‑н. Нарасказваць казак.

нараскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Раскідаць, рассыпаць па паверхні, у многіх месцах. Нараскідаць гною. □ І пахла .. аерам, якога загадзя Маня нараскідала пад ложкам. Паўлаў.

2. Разбурыць, разваліць вялікую колькасць чаго‑н. Нараскідаць гнёздаў.

нараскі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і нараскідаць.

нарасклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Раскласці, разлажыць на чым‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Нараскладаць тавараў.

2. Раскласці агонь у многіх месцах. Нараскладаць кастроў.

нараскла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і нараскладаць.

нараскле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Расклеіць вялікую колькасць чаго‑н. Нарасклейваць афіш.

нараско́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Раскалоць многа чаго‑н. Нарасколваць калод.

нараску́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Раскруціць вялікую колькасць чаго‑н. Нараскручваць вяровак.

нараспа́шку, прысл.

Тое, што і наросхрыст. Бачыць .. [Маша]: чалавек ідзе па полі. Шынель яго расперазаны, нараспашку. Мележ. Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. Кулакоўскі.