Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўправа́ць, ‑ае; зак.

Разм. Упрэць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

паўпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Упрэгчы ўсіх, многіх. Паўпрагаць коней у сані.

паўпраду́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Прадукт не закончаны, но прыгодны для ўжытку без далейшай перапрацоўкі; паўфабрыкат.

паўпразры́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паўпразрыстага.

паўпразры́сты, ‑ая, ‑ае.

Амаль празрысты, не зусім празрысты.

паўпралета́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўпралетарыяў, складаецца з іх. Паўпралетарскія элементы.

паўпралета́рый, ‑я, м.

Чалавек, які працуе па найму на капіталістычным прадпрыемстве, але яшчэ звязаны з працай на ўласнай гаспадарцы.

паўпрацэ́нта, м.

Палавіна працэнта.

паўпрыго́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Упрыгожыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўпрыгожвала шыбы Светлановага акна, Беллю ўхутала сялібы Наша чыстая зіма. Ставер.

паўпрыго́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Амаль прыгодніцкі, напалавіну прыгонніцкі. Паўпрыгонніцкае землеўладанне.