Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

панірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Абсыпаць (абсыпа́ць) сухарамі, мукой перад абсмажваннем. Паніраваць катлеты.

[Ад ням. panieren — пасыпаць тоўчанымі сухарамі.]

паніро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для паніроўкі. Паніровачныя сухары.

панісламі́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная рэлігійна-палітычная дактрына, якая прапаведуе аб’яднанне ў адну дзяржаву ўсіх народаў, што вызнаюць іслам.

паніхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Царкоўная служба па нябожчыку. Мясцоваму папу прапанавалі справіць паніхіду.. Гугнявы поп пачаў маліцца за рабоў божых. Новікаў.

•••

Грамадзянская паніхіда — жалобны мітынг.

[Ад грэч. pannychis — усяночная.]

паніхі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паніхіды. Паніхідныя спевы. // перан. Такі, які бывае ў час паніхіды. Паніхідны настрой.

пані́ч, ‑а, м.

1. Сын пана; малады пан. Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара. Дубоўка.

2. Разм. Спешчаны чалавек; беларучка. — Збераце камсамольскі сход.. Каго-каго, а разбэшчаных панічоў трэба караць. Карпаў.

3. толькі мн. (панічы́, о́ў). Абл. Тое, што і павой. Па-ранейшаму цвілі пад вокнамі чырвоныя вяргіні, высокія панічы. Лынькоў.

пані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да панікі; прасякнуты панікай. Магчыма ў панічнай мітусні, узнікшай з прычыны нечаканай хвалі, .. [чалавека] і проста маглі скінуць з памосту ў агульнай штурханіне без усякага злога намеру. Лынькоў. Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх. Шамякін. // Які выклікае паніку. Панічныя чуткі.

2. Разм. Які паддаецца паніцы. Панічны чалавек.

пані́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑плыць; зак., каго-што.

Знішчыць усё, многае або ўсіх, многіх.

па́нна, ‑ы, ж.

1. Незамужняя дачка пана.

2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю. Колас.

3. Форма ветлівага звароту да маладой дзяўчыны, а таксама форма ветлівага ўпамінання маладой дзяўчыны, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. [Кастусь:] Не гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш. Крапіва.

пано́, нескл., н.

1. У архітэктурных збудаваннях — паверхня на сцяне або столі, акаймаваная рамкай, бардзюрам і запоўненая ляпным або жывапісным арнаментам і пад.

2. Вялікіх памераў карціна на палатне, прызначаная для запаўнення такой паверхні. Сквер быў упрыгожаны вялікімі пана з батальнымі сцэнамі. Карпаў. На галоўным фасадзе канструкцыйна неабходная глухая панель удала выкарыстана для дэкаратыўнага пано. «ЛіМ».

[Фр. panneau, ад лац. pannus — кавалак тканіны.]