параме́р, ‑а, м.
Спец. Прылада для вымярэння расходу пары.
пара́метр, ‑а, м.
Спец.
1. У матэматыцы — велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку.
2. У тэхніцы — велічыня, якая характарызуе якую‑н. істотную ўласцівасць прадмета або з’явы (напрыклад, электраправоднасць цела і г. д.).
3. У фізіка-хімічным аналізе — велічыня, якая характарызуе стан сістэмы.
[Ад грэч. parametrōn — які адмервае, супастаўляе.]
параметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Звязаны з параметрам, параметрамі. Параметрычнае ўраўненне.
парамія́, ‑і́, ж.
Урывак з кнігі Старога запавету, які чытаецца ў праваслаўнай царкве ў час набажэнства з мэтай павучання.
[Грэч. paroimia — прытча.]
паранаі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да параноік.
паранаі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адпосіны да паранойі.
паранджа́, ‑ы, ж.
Шырокі доўгі халат з валасяной сеткай, якой мусульманскія жанчыны ў Сярэдняй Азіі закрывалі твар ад чужых людзей. Ісламскае цемрашальства закрывалі твар жанчыны.. паранджой. «Работніца і сялянка».
[Араб. farānğa.]
паране́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. параніць і параніцца. // Рана. Тамаш рабіў пільны агляд пальцаў з вонкавага боку: колер, мазалі, таўшчыня,.. параненне. Бядуля.
пара́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад параніць.
2. у знач. прым. Які атрымаў раненне, мае рану. Праходзілі групамі і па адным параненыя чырвонаармейцы. Чорны. Кожны дзень праз вёску везлі фурманкамі пакалечаных, параненых людзей. Галавач. // Пашкоджаны пры раненні (пра якую‑н. частку цела). Міколку, аднак, было не да смеху,.. вельмі садніла параненая шчака. Лынькоў. Параненая рука пачала пухнуць, рана загнаілася. Ставер.
3. у знач. наз. пара́нены, ‑ага, м.; пара́неная, ‑ай, ж. Чалавек, які атрымаў раненне. Тадора Міронаўна працавала на кухні, даглядала параненых. Брыль. [Санітарка] спяшаецца, каб у час дапамагчы параненаму. Колас.
пара́ніцца 1, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Параніць сабе якую‑н. частку цела. [Майка:] Што ж цяпер рабіць?.. Я завяжу табе руку паловай гэтай мантыльі. І кроў цячы не будзе, і ніхто не даведаецца, што ты параніўся. Караткевіч.
пара́ніцца 2, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыйсці раней, чым належыць. Асеннія халады ў гэтым годзе параніліся. Лобан.