Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паліт...,

Першая састаўная частка складаных і складанаскарочаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «палітычны», напрыклад: палітграмата, палітшкола, палітрук.

палітаддзе́л, ‑а, м.

Палітычны аддзел; партыйна-палітычны орган, створаны партыяй для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва і палітычнай работы на некаторых участках сацыялістычнага будаўніцтва і ў арміі. На прывітанне [танкісты] адказалі весела: начальнік палітаддзела быў жаданым госцем. Мележ. Пісьменнік і сам ідзе ў Чырвоную Армію і працуе ў палітаддзеле Заходняга фронту, не пакідаючы сваёй творчай працы. Хведаровіч.

палітаддзе́лаўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які належыць палітаддзелу.

палітаддзе́лец, ‑дзельца, м.

Разм. Супрацоўнік палітаддзела.

палітасве́та, ‑ы, ДМ ‑еце, ж.

Палітычная асвета; масавая палітыка-выхаваўчая і агульнаадукацыйная работа сярод дарослага насельніцтва. Дзень палітасветы.

палітбюро́, нескл., н.

Палітычнае бюро; кіруючы партыйны орган, які выбіраецца на пленуме ЦК і дзейнічае ў перыяд паміж пленумамі.

палітвучо́ба, ‑ы, ж.

Вывучэнне марксізма-ленінізма, гісторыі КПСС, бягучай палітыкі. Арганізаваць палітвучобу.

палітвя́зень, ‑ня, м.

Тое, што і палітзняволены. .. Паўлюк Канцавы з Качаноў — пры панах палітвязень — кіруе сёння раёнам. Брыль.

палітгадзі́на, ‑ы, ж.

Час для заняткаў пытаннямі бягучай палітыкі.

палітгра́мата, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.

Кароткі курс асноўных, першапачатковых палітычных ведаў.