Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пакружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.

Кружыць некаторы час. [Андрэю] сапраўды стала неяк весела, бадзёра, хацелася нават падхапіць гэтага дружбака-хлапца ды пакружыць вакол сябе. Кулакоўскі.

пакрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Накрухмаліць усё, многае. Учора.. [Святлана] перамыла пакрывалы, пакрухмаліла іх. Шахавец.

2. Крухмаліць некаторы час.

пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.

2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.

пакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прывесці ў кругавы рух; крутнуць. Пакруціць махавое кола. Пакруціць тачыла.

2. Кругавым рухам змяніць становішча чаго‑н. Пакруціць выключальнік. □ Канстанцін Міхайлавіч пакруціў рычажок прыёмніка, пашукаў іншае станцыі. Лужанін.

3. Разм. Туга звіць адно з другім.

4. Зламаўшы, паскручваць канцы паміж сабой, зблытаць усё, многае. Пакруціла бура пшаніцу ў полі.

5. і чым. Круціць некаторы час. Віктар Сяргеевіч пакруціў у руках бітон, потым зірнуў праз адчыненыя дзверы кухні некуды ў прастору і ўсміхнуўся. Гамолка. Палкоўнік прыжмурыўся.., пакруціў галавою. — Ты, Віктар, як заўсёды, гаворыш ісціну! Ваданосаў.

пакру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакруціць (у 1–4 знач.).

пакруча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае многа крутых звілін. Пасярэдзіне лугоў цякла пакручастая рака з зялёнымі палоскамі лазнякоў паабапал. Хадкевіч. Дарога лясная, вузкая, пакручастая, машына ідзе марудна. Гамолка.

2. Такі, які завіваецца, не прамы, не гладкі. Пакручастая стружка. Пакручастыя валасы.

пакру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Круціцца час ад часу. На калдобінах машына павольна пагойдвалася, і наверсе на ёй пакручвалася вежа з кулямётамі, як бы выглядаючы дарогу. Галавач. Каля брамы ў зоросшым дрэвамі дварэ стаялі тры дзяўчынкі і каля іх пакручваўся .. хлапчук. Чорны.

пакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чым.

Круціць час ад часу, паварочваць то адным, то другім бокам. — Но, но, каб вы жывенькі былі, — пакручваў пугай над галавой бацька. Сабаленка. Чалавек бярэ рэч, спакойна пакручвае яе так, што відаць яна з усіх бакоў, нават з канцоў, і гэтак жа спакойна ставіць на месца. Ермаловіч.

пакрыва́віць, ‑крываўлю, ‑крывавіш, ‑крывавіць; зак., што.

Разм.

1. Збіць да крыві. Пакрывавіць ногі.

2. Заліць, запэцкаць кроўю ўсё, многае.

пакрыва́ла, ‑а, н.

1. Выраб з узорыстай тканіны, цюлю для пакрывання ложкаў. Ложкі каля сцен, дбайна прыбраныя, накрытыя светлымі пакрываламі, стол каля акна. Мележ. // Род жаночай адзежы ў выглядзе накідкі (у некаторых народнасцей). Вось едзе на шэрым восліку жанчына з адкрытым тварам, захутаная ў белыя пакрывалы. В. Вольскі. // Кавалак якой‑н. матэрыі, якім пакрываюць што‑н. Закруткін знік, закрыўшы люк бліндажа брызентавым пакрывалам. М. Ткачоў.

2. перан. Пра ўсё тое, што атуляе, ахутвае, усцілае сабой што‑н. Беласнежным пакрывалам заслала зіма наваколле. Шыловіч. [Пеця] радаваўся ўсяму: і ночы, што чорным пакрывалам ахінула зямлю, і полю, якое не раз удоўж і ўпоперак мералі яго ногі, і нават дажджу. Сіняўскі.