Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павыво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Добра навастрыць усё, многае. Павывострываць нажы.

павыву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вывучыцца — пра ўсіх, многіх. [Даўгунец:] — Не пазнаць Даманшчыны. Электрычнасць гарыць, як у горадзе.. Усе новыя хаты сабе пабудавалі, моладзь павывучвалася. Васілевіч.

павыву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вывучыць усё, многае або ўсіх, многіх. Павывучваць вершы. □ [Настасся:] — Матка павырошчвала, павывучвала [дзяцей], а цяпер глядзіць на іх — не нарадуецца. Ракітны.

павыгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Добра адгабляваць, выгабляваць усё, многае.

павыгадо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выгадавацца, узрасці — пра ўсіх, многіх. Павыгадоўваліся дзеці.

павыгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выгадаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыгадоўваць сыноў. Павыгадоўваць сады. □ Ветэраны працы і вайны, якія даўно павыгадоўвалі сваіх дзяцей, выказалі жаданне стаць шэфамі навічкоў-падлеткаў. «Маладосць».

павыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыганяць кароў на поплаў. Павыганяць свае нормы. □ Пракопіха павыганяла ўсіх з хаты і сама сышла: хай маладыя пагавораць на адзіноце. Лобан. [Лабановіч:] — Будзем глядзець на рэчы цвяроза — павыганяюць нас са школ. Колас. [Барадач:] — Быльн[і]к ды палын у рост чалавека на печышчах павыганяла. Сачанка.

павыгара́ць, ‑ае; зак.

Выгараць — пра ўсё, многае. Вёскі павыгаралі. Адзенне павыгарала. □ На ўскраі лесу, дзе растуць каржакаватыя хваінкі, дашчэнту павыгарала трава. Асіпенка.

павыга́рваць, ‑ае; зак.

Тое, што і павыгараць.

павыгаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Абгарадзіць усё, многае. Павыгароджваць сядзібы.

2. перан. Выгарадзіць усіх, многіх. Павыгароджваць падсудных.