надло́кцевы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над локцем, вышэй локця.
надло́м, ‑у, м.
1. Надламанае месца. Надлом косці. Надлом бэлькі. □ — Так, так, — задумаўся Павел, — з вілкай нешта трэба рабіць. І запасной жа няма. От, фокус... Надлом, значыць. Гроднеў.
2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога‑н. перажывання. Душэўны надлом. □ Пасля апошняга пасяджэння праўлення калгаса Дубель адчуў у душы нейкі надлом. Ермаловіч.
3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні сваіх пачуццяў. Сказаць з надломам у голасе.
надло́мванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надломваць — надламаць.
надло́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да надламацца.
2. Зал. да надломваць.
надло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надламаць.
надло́мленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць надломленага.
надло́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надламаць.
2. у знач. прым. Тое, што і надламаны (у 2 знач.). — Няма сцэнічных даных, — надломленым голасам сказала .. [Аксана] і пачала шукаць у сумачцы насоўку. Пянкрат.
надло́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да надламацца.
2. Зал. да надломліваць.
надло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надламаць.