надлом, ‑у, м.

1. Надламанае месца. Надлом косці. Надлом бэлькі. ▪ — Так, так, — задумаўся Павел, — з вілкай нешта трэба рабіць. І запасной жа няма. От, фокус... Надлом, значыць. Гроднеў.

2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога‑н. перажывання. Душэўны надлом. ▪ Пасля апошняга пасяджэння праўлення калгаса Дубель адчуў у душы нейкі надлом. Ермаловіч.

3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні сваіх пачуццяў. Сказаць з надломам у голасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)