Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падмата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падматаць.

падмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Наматаць дадаткова. Падматаць нітак на шпульку.

падма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмахнуць.

падмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Паставіць свой подпіс пад чым‑н., падпісаць што‑н. Падмахнуць загад.

падмацава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для падмацавання. Падмацавальныя сродкі.

падмацава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмацаваць.

2. Разм. Тое, што падмацоўвае сілы, надае бадзёрасці. Шмат было і такіх [дзяцей], для каго.. кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. Брыль.

3. Воінская часць, атрад для падтрымкі другіх войск. — Перадайце ў штаб, каб далі падмацаванне,.. — крыкнуў маёр сувязному са штаба дывізіі. Няхай. / Пра групу людзей для падтрымкі, дапамогі каму‑н. — Адкуль з’явіліся гэтыя маладыя людзі? — працёршы акуляры, смяшліва ўтаропіўся Юрка на Люсю і Гошку. — Падмацаванне нам? Даніленка.

падмацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмацаваць.

падмацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.

Паесці, выпіць чаго‑н., каб надаць сабе сілы. [Вартавы:] — Прымайце, хлопцы, паёк. Падмацуйцеся і спіце. Пянкрат. [Рыбак:] — Падмацуемся, калі пані старасціха частуе. Быкаў.

падмацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго-што.

1. Умацаваць для трываласці. [Люба Лук’янская] наняла чалавека, і ён падмацаваў столь, яна выбеліла сцены. Чорны.

2. Падтрымаць, узмацніць чым‑н. Падмацаваць гаспадарку тэхнікай. // Даць паесці, выпіць чаго‑н.; падкарміць. Падмацаваць сябе малаком. □ Двое калгаснікаў, пастаўленых даглядаць рагатую жывёлу, бралі са склепа буракі, каб падмацаваць дойных кароў. Колас.

3. перан. Павысіць значнасць чаго‑н. якімі‑н. доказамі; пацвердзіць. Падмацаваць думку фактамі. □ — Праўда, сынок, праўда — вось гэта рацыя! — махаючы галавою, падмацавала Петрусёвы словы Стэпа. Гартны. [Сакратар абкома] з асаблівым націскам вымавіў апошнюю фразу, падмацаваўшы яе рэзкім жэстам. Сіўцоў.

падмацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмацоўваць.