Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падмаро́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падмарожваць (гл. падмарозіць у 1 знач.).

падмаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмарозіць.

падмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак.

1. што. Замарозіць злёгку або дадаткова; не ўберагчы ад марозу. Падмарозіць мяса. □ [Старшыня:] — З раёна паведамілі, што з заўтрашняга дня пачынаюцца замаразкі. Каб не падмарозіць нам бульбу. Шашкоў.

2. безас. Аб наступленні холаду, марозу. Праз дзень-два зноў падмарозіла і выпаў снег. Краўчанка.

падмаско́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны пад Масквой, каля Масквы. Самалёт адарваўся ад бетоннай дарожкі падмаскоўнага аэрадрома і ўзяў курс на захад. Шамякін.

падма́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмасліць.

падма́слівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падмасліваць.

падма́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмасліць.

падма́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Крыху, злёгку змазаць маслам; намасліць дадаткова. Падмасліць скавараду. Падмасліць кашу.

2. перан. Разм. Даць хабар, задобрыць хабарам.

падмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

1. Падаслаўшы, падмасціўшы пад сябе што‑н., падняцца трохі вышэй.

2. Разм. Падсесці бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падмасціўся ўнук да дзеда.

падмасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

1. Замасціць дадаткова. Падмасціць вуліцу.

2. Падлажыць, падаслаць пад каго‑н. што‑н. Падмасціць пад галаву падушку. □ Тату пасадзілі на сані, падмасцілі пад плечы куль саломы, і дзядзька Базыль, сцебануўшы каня, пагнаў да гасцінца. Каліна. Хлопцы ехалі, падмасціўшы пад сябе кажухі і сярмягі. Караткевіч.