падлямо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлямаваць.
падляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.
Разм. Прыляпіцца, прыклеіцца.
падляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.
Разм. Прыляпіць, прыклеіць пад чым‑н. // і чаго. Прыляпіць дадаткова.
падляпля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падляпляць.
падляпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падляпіць.
падлята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падляцець.
падляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; зак.
1. Летучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Самалёты падляцелі да аэрадрома. □ Раптам да першай птушкі падляцела другая, не такая чырвоная. Ляўданскі. // Заляцець пад што‑н. Верабей падляцеў пад страху.
2. перан. Разм. Хутка наблізіцца (падбегчы, пад’ехаць і пад.). Дзяўчына неўзабаве подбегам падляцела да машын, асцярожна .. уселася на пярэднім сядзенні і тады стрымана павіталася. Кулакоўскі. Да перона, нібы віхор, падляцела электрычка. Васілёнак.
3. Узняцца, узляцець уверх і апусціцца. Жуха аказалася нейкая знясіленая, бо крыху падляціць і сядзе. Пестрак.
падлячы́цца, ‑лячуся, ‑лечышся, ‑лечыцца; зак.
Разм. Палячыцца, крыху паправіць сваё здароўе. Пакуль падлячыўся [Бондар], стаў на ногі, вайна грымела ўжо за Смаленскам. Навуменка. Крыху падлячыўся [Ваня], а пасля яго адпусцілі далечвацца дамоў. Новікаў.
падлячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.
Разм. Палячыць крыху, не вылечыць канчаткова. [Хлопец:] — Калі адступалі, мяне ранілі ў нагу, і я астаўся. Сяляне мне дасталі доктара, ён мяне падлячыў. Чорны.
падмага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падмагчы.