Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., чаго і без дап.

Спрасці нейкую колькасць чаго‑н. Маці напрала поўную шуфляду нітак. Бядуля. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч.

напра́сціся, ‑прадуся, ‑прадзешся, ‑прадзецца; ‑прадзёмся, ‑прадзяцеся; зак.

Уволю, многа папрасці. Напрасціся за дзень.

напрасця́к, прысл.

Разм. Тое, што і напрасткі. З поля Міхась пайшоў адзін. Ён ішоў напрасцяк, праз палеткі, у сяло. Скрыган. Каб не рабіць кругу, [Ліда] падалася напрасцяк цераз выган той вёскі, у якой жыла. Кулакоўскі.

напрато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Пратаптаць у вялікай колькасці. Напратоптваць сцяжынак.

напратыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Праткнуць вялікую колькасць чаго‑н. Напратыкаць дзірак.

напра́ўду, прысл.

Разм. На самой справе, сапраўды. [Анежка] так любіла бацьку, што яшчэ не верыла, каб ён напраўду выгнаў яе з хаты. Броўка. — Ха-ха-ха, — зноў зарагатаў граф. — Мне напраўду падабаецца гэты дзікун. Лобан.

напра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. напраўляць — направіць (у 1 знач.).

напра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад направіць.

напраўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да напраўляць.

напраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да направіць (у 1 знач.).