напрараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Прарэзаць, прапілаваць пэўную колькасць. Напраразаць адтулін.
напраро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.
1. Прадказаць. [Савіч:] — «Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калі-небудзь станеш добрым хірургам». Напрарочыў стары. Шамякін. Русыя косы і сінія вочы, што пажадаць вам і што напрарочыць? Дубоўка.
2. Прарочаннем наклікаць. Напрарочыць вымову. □ Ледзь толькі дождж перастаў, Галя сказала, капрызна надзімаючы вусны: — Ты напрарочыў дождж. Дамашэвіч.
напрарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Тое, што і напраразаць.
напрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. што. Выпрасаваць добра, акуратна. Напрасаваць сукенку.
2. чаго. Выпрасаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напрасаваць бялізны.
напрасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Прасвідраваць вялікую колькасць чаго‑н. Напрасвідроўваць адтулін.
напрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак.
1. Просьбамі ці намёкамі прапанаваць сябе ў якасці чаго‑н., дабіцца дазволу на што‑н. Напрасіцца ў экспедыцыю. Напрасіцца на работу. □ [Вольга Назараўна:] — А хіба я ў вас шыць сама напрасілася? Вы ж на калені станавіцца збіраліся. Корбан. Мятла супакоіў.. [Максіма], сказаў, што ўсё ўладзіцца, і нават сам папрасіўся ў дружкі. Машара. Пацяроб папрасіўся, каб яму дазволі зрабіць невялічкі даклад. Зарэцкі.
2. Сваімі паводзінамі выклікаць якія‑н. адносіны да сябе. Напрасіцца на камплімент.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца. І само сабой напрасілася рашэнне, .. вусны самі сказалі: — Табе тут не месца. Лупсякоў.
напрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго.
Разм. Наклікаць, запрасіць вялікую колькасць каго‑н. Напрасіць гасцей.
напрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да напрасоўваць 2.
напрасо́ўваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Прасунуць куды‑н. або праз што‑н. вялікую колькасць чаго‑н.
напрасо́ўваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напрасаваць.
напрасткі́, прысл.
Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам. Сабаленка. Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры. Колас.