напрарочыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.

1. Прадказаць. [Савіч:] — «Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калі-небудзь станеш добрым хірургам». Напрарочыў стары. Шамякін. Русыя косы і сінія вочы, што пажадаць вам і што напрарочыць? Дубоўка.

2. Прарочаннем наклікаць. Напрарочыць вымову. ▪ Ледзь толькі дождж перастаў, Галя сказала, капрызна надзімаючы вусны: — Ты напрарочыў дождж. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)