падло́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць падложнага. Падложнасць дакумента. □ Падложнасць пісьмовага доказу.. можа быць даказана пры дапамозе любога доказу, уключаючы паказанні сведак. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
падло́жны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца падлогам; фальшывы. Падложны дакумент. Падложнае пісьмо. □ Сяляне падазравалі, што мясцовыя ўлады, каб дагадзіць памешчыкам, абвясцілі падложны маніфест і лжыва яго тлумачаць. Лушчыцкі.
падло́мвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падломваць.
падло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падламаць.
падло́млівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падломліваць.
падло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падламаць.
падло́пасцевы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад лопасцю. Падлопасцевая труба.
падло́ўлівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падлоўліваць.
падло́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падлавіць.