памянёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць (гл. памінаць у 1 знач.).
2. у знач. прым. Названы. Не ў кожнага з памянёных дабрадзеяў я была [у гасцях]. Інакш не мела б часу схадзіць на сенажаць і ў сад, у бібліятэку, на ферму. Лось.
памянта́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што, чым і без дап.
Разм. Тое, што і памянціць.
памя́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць.
2. у знач. прым. Упамянуты, названы. Хоць шмат прайшло з памянутых часін, Хоць выгляд краю роднага змяніўся, Ніколі не забудзеш тых мясцін, Дзе ненавідзець ворага вучыўся. Кляўко.
памяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.
Зак. да памінаць.
памянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак.
1. што. Падвастрыць касу мянташкай. Вось пара памянціць ужо касу, пара нанава напляваць у рукі, а.. [Ігнат] махае яшчэ і яшчэ. Скрыган.
2. перан.; што, чым і без дап. Разм. Мянціць (у 2 знач.) некаторы час. Звычайных, абы памянціць языком, наведванняў Чорны не любіў і, не саромеючыся, бараніўся ад іх. Лужанін.
памянша́емае, ‑ага, н.
У матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік.
памянша́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Граматычная катэгорыя, якая ўказвае на паменшаную велічыню прадмета або ступень якасці ў параўнанні з другім прадметам або якасцю.
памянша́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для памяншэння адлюстравання бачымых прадметаў. Памяншальнае шкло.
2. Спец. Звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або меншую ступень якасці. Памяншальны суфікс.
3. Які ўжываецца ў змененай, часам скарочанай форме пры звароце (аб уласных імёнах). — Ірачка! — Кудрыцкая ўсміхнулася: вельмі ж нечаканай здалася ёй гэта памяншальная форма ў вуснах Шэмета. Лобан.
памянша́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паменшыцца.
2. Зал. да памяншаць.
памянша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паменшыць.