Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падліза́цца, ‑ліжуся, ‑ліжашся, ‑ліжацца; зак.

Разм. Падлашчыцца да каго‑н. з карыслівай мэтай. [Сцяпан:] Ну, так тупай каля яе, толькі смела; яна [Паўлінка] дзеўка падатлівая. [Адольф:] Хэ-хэ-хэ! Я да ўсякай патраплю падлізацца. Купала.

падліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

Вылізаць, злізаць што‑н. да канца.

падлі́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлізваць — падлізаць і падлізвацца — падлізацца.

падлі́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падлізацца.

2. Зал. да падлізваць.

падлі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падлізаць.

падлі́злівасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць падлізлівага; падлізніцтва.

падлі́злівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які падлізваецца; ліслівы, угодлівы. Падлізлівы чалавек.

падлі́знік, ‑а, м.

Разм. Той, хто падлізваецца; падліза. Спачатку каманду дзяжурнага наогул не слухалі. Толькі той-сёй з самых адпетых падлізнікаў, хочучы падслужыцца да начальства, станавіўся навыцяжку. Колас.

падлі́зніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да падлізнік.

падлі́зніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы падлізніку, падлізе. Не люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі, Прападзі ён там і згінь! Колас.