Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падле́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падляпіць.

падле́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падлепліваць.

падле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падляпіць.

падле́сак, ‑ску, м.

Кусты і маладыя дрэвы ў лесе, якія не дасягнулі сваімі кронамі асноўнага ляснога масіву; маладняк (у 2 знач.). Лес быў густы. Паміж старых соснаў і елак пракідваліся маладыя дубкі і бярозкі, а зусім унізе браўся падлесак. Сабаленка. Карпацкія горы невысокія, але вельмі лясістыя. Дрэвы там магутныя, галінастыя, з густым падлескам. Няхай.

падле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які прымыкае да лесу, мяжуе з лесам. Прыйшоўшы да бацькі з падлеснай даліны, Расці прыняліся І клён і рабіна. Броўка. За першай градой падлесных зараснікаў пайшоў лес чысты. Чорны.

падле́ссе, ‑я, н.

1. Участак зямлі, які прымыкае да лесу.

2. Тое, што і падлесак.

падле́так, ‑тка, м.

Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў). Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з ўсяе вёскі. Васілевіч. Сёння вярнуўся з лесу малодшы Міхасёў брат Мікола, падлетак гадоў дванаццаці. Машара. Партызанскі разведчык, хоць ён і падлетак, павінен быць гатовы да ўсяго. Кулакоўскі.

падле́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падлетка. Падлеткавы ўзрост. // Прызначаны для падлетка. Падлеткавы веласіпед.

падле́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падлячыць.

падле́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падлячыцца.

2. Зал. да падлечваць.