Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падла́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падлапіць.

падла́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падлапліваць.

падла́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падлапіць.

падла́сіна, ‑ы, ж.

Пляма, звычайна белага колеру, на поўсці жывата жывёлы.

падла́сы, ‑ая, ‑ае.

З белай поўсцю на жываце (звычайна пра карову). Падласая карова.. і трацячка-цялушка стаяць з аднаго боку, а па другую руку, звесіўшы губу, дрэмле над жолабам рахманы чырвоненькі конік. Колас.

падла́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падлатаць.

падла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Паставіць латку на што‑н. — Працерлася ў вас .. адзежына, — узяў пераніцаваў яе, падлатаў трохі — і зноў новая. Крапіва.

падла́твацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падлатваць.

падла́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падлатаць.

падлаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Злаўчыўшыся, зрабіць што‑н. Авечкі спуджана кідаліся з кутка ў куток, гэтую ж, з белай плямкай на лобе, стары падлаўчыўся схапіць за шэрсць. Быкаў.