паўно́чы, ж.
Палавіна ночы. Паўночы не спала [Уля], чакаючы раніцы. Паўлаў.
паўно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх; паўносіць. Мы паўношвалі ўсё ў дом, паскладалі абы-як і дзе папала. Скрыган.
паўню́сенькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і паўнюткі. Сабралася.. [бабка Мар’я] ісці па ваду, глядзіць, а вёдры ўжо паўнюсенькія. Сіняўскі.
паўню́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі поўны. Міхалапава Аксеня ішла аднойчы з лугоў і несла рэшата, паўнюткае свежага шчаўя. Лупсякоў. Неўзабаве .. [вагон] ужо быў паўнюткі людзей. Васілёнак.
паўпаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Няпоўны паварот; палавіна кругавога павароту.
паўпада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Разм. Упасці — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Падняўся і Тарасюк. Вочы яго паўпадалі, твар нейкі зямлісты, шэры, ні крывінкі. С. Александровіч.
паўпадва́л, ‑а, м.
Памяшканне пад першым паверхам, размешчанае часткова ніжэй узроўню зямлі.
паўпадва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да наўпадвала; размешчаны ў паўпадвале. Паўпадвальны пакой. □ Хлопец доўга вёў.. [мужчын] цёмнымі крывымі завулкамі, пакуль не прывёў да вялізнага складскога будынка. Паўпадвальнае памяшканне, куды яны спусціліся, было прасторнае. Машара.
паўпаліто́, нескл., н.
Кароткае, не ніжэй каленяў, паліто. Паходня паклаў на табурэтку палявую сумку, зняў з сябе асенняе паўпаліто і шапку і, павесіўшы іх у шафу, вярнуўся да стала. Хадкевіч.