паслабля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да паслабіцца.
2. Зал. да паслабляць.
паслабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да паслабіць.
пасла́бнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; пр. паслаб, ‑ла; зак.
Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вяроўкі паслаблі. □ — Б’е [машына] па нагах, кажаш? — ажыляецца зноў Вейс. — Дык гэта буксавыя яліны паслаблі... Шынклер.
паслане́ц, ‑нца, м.
Той, хто пасланы куды‑н. для выканання якіх‑н. даручэнняў. У штаб часта заходзілі пасланцы ад партызанскіх брыгад і атрадаў. Шчарбатаў. У тую ж ноч прыйшоў пасланец з пушчы, і .. [Алімпа] пайшла з ім. Сабаленка. / у перан. ужыв. Я ўбачыў.. [Стасю], і мне здалося, што яна — пасланец лёсу. Я ж яе ведаў... Навуменка. Не чайкі — галубы, Пасланцы міру, Ляцяць над нашым мірным караблём. Аўрамчык.
пасла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да пасланец.
пасла́нне, ‑я, н.
1. Пісьмовы зварот да каго‑н.; пісьмо. Але стрымала мяне пошта дальняя, Мяжа-граніца, а перад усім Я не асмеліўся пасланне прывітальнае Слаць з асабістым клопатам сваім. Танк. І ўвесь наступны тыдзень Славік быў заняты тым, што пісаў Шашы пісьмы. Увогуле ён не любіў пісаць. А тут штодня сачыняў даўжэзныя пасланні. Шамякін.
2. Літаратурны твор у форме звароту да каго‑н.
пасла́ннік, ‑а, м.
1. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.
2. Кніжн. уст. Тое, што і пасланец. Пайшоў ён [Алёша] пасланнікам іхнім, Палез да вяршыні па схілу, І згаслі пажары, Грымоты заціхлі, Адчуўшы, што ўзняўся асілак. Калачынскі. Сплю ў каменным сховішчы кватэры, Але што там бухае, як цэп? Хто так гулка стукаецца ў дзверы? Гэта ты, пасланнік поля — Хлеб. Макаль.
пасла́нніца, ‑ы, ж.
1. Жонка пасланніка (у 1 знач.).
2. Жан. да пасланнік (у 2 знач.).
пасла́нніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасланніка (у 1 знач.).
пасла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паслаць 1.
пасла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паслаць 2.