Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папаме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папамясіць.

папаме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папамяшаць.

папамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Млець неаднаразова. У іншы б момант дык Мікуць успомніў бы, як Ладымер сам папамлеў. Чорны.

папамо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. папамок, ‑ла; зак.

Разм. Мокнуць доўга, неаднаразова.

папамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папаматаць.

папамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папамачыць.

папампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Разм. Пампаваць некаторы час.

папаму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і папамучыцца.

папаму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Тое, што і папамучыць.

папаму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Мучыцца доўга, неаднаразова. [Паўліна:] — Ох і папамучыліся мы, як сяло наша спалілі і мы адны без кала ды двара асталіся!.. Сачанка. — А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. Паўлаў.

папаму́чыць, ‑мучу, ‑мучыш, ‑мучыць; каго.

Разм. Мучыць доўга, неаднаразова.