Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паліпападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Падобны да паліпа. Паліпападобная пухліна.

палі́пны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і паліпавы. Паліпныя арганізмы.

паліпо́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Недаразвіты паліп (у 1 знач.).

[Грэч. polýpus — паліп і eidos — від.]

палірава́льнік, ‑а, м.

Інструмент для паліравання ў выглядзе гладкага бруска сталі.

палірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для паліравання, выкарыстоўваецца пры паліраванні. Паліравальная паста.

палірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паліраваць.

палірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паліраваць.

2. у знач. прым. Які адпаліраваўся, гладкі, з люстраным бляскам. На паліраванай паверхні машыны гулялі сонечныя зайчыкі. Сабаленка. Вера Андрэеўна ходзіць па пакой, перацірае белай анучкаю.. чыстую паліраваную мэблю. Арабей.

палірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да паліраваць.

палірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Апрацоўваць паверхню чаго‑н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд. Паліраваць мэблю.

паліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паліроўкі (у 1 знач.). Паліровачная машына.