Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пакрамса́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакрамсаць.

пакрамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Неахайна, як папала парэзаць, пасекчы на кавалкі. Не раз яго [гушчар] снарады карчавалі, Падстрыг свінец чубы кашлатых хвой.. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі, Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык.

пакра́паць, ‑ае; зак.

Крапаць, падаць дробнымі кроплямі некаторы час (пра дождж). Крыху пакрапаў дождж, потым аціх і ўсчаўся зноў — дробны і рэдкі, бы сыпануў хто з-за лесу вадзяныя кроплі. Савіцкі.

пакра́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакрапваць.

пакра́пваць, ‑ае; незак.

Час ад часу крапаць, падаць рэдкімі кроплямі (пра дождж). Пачаў пакрапваць дождж. Корбан.

пакрапі́ць, ‑краплю, ‑кропіш, ‑кропіць; зак., каго-што.

1. Злёгку апырскаць, змачыць. [Міхалка] умомант адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Якімовіч. Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж. Колас. // Акрапіць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.

2. і без дап. Крапіць некаторы час. — Трэба, трэба дождж, — казалі старыя, — бульба можа яшчэ падрасла б. Зусім зачахла. — Але ж і лета. І ты скажы, каб хоць раз пакрапіў дождж. Васілевіч.

пакрасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Красавацца некаторы час. Мабыць, кожнаму чалавеку хочацца перад людзьмі пахваліцца, пакрасавацца: у маладосці — сваёй прыгажосцю, а ў старасці — прыгажосцю сваіх дзяцей. Сабаленка.

пакрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Тое, што і пакрасавацца. Толькі пяць год пакрасавала Гануля за Яўхімам. Гурскі.

пакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. пакраў, ‑крала, зак., каго-што.

Украсці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Выпусці маіх братоў, — кажа Іван. Навошта ты іх у астрозе трымаеш? [Кароль:] — Не выпушчу. Твае браты хацелі лепшых маіх коней пакрасці. Якімовіч.

пакра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. пакраўся, ‑кралася; зак.

Пачаць красціся. Я стаў на ногі, прыгнуўся і, разпораз паглядваючы на бакі, пакраўся на ўзлесак. Сачанка.