Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Затаптаць, патаптаць усё, многае. Пазатоптваць градкі. Пазатоптваць сляды. // Падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

2. Загасіць нагамі ўсё, многае. Пазатоптваць агонь.

3. Топчучы, умяць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазатоптваць акуркі ў пясок.

4. Разм. Забрудзіць слядамі ўсё, многае. Пазатоптваць падлогу.

пазато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Затачыць усё, многае. Пазаточваць сякеры.

пазату́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Затуліць, засланіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазатульваць вочы далонямі. Пазатульваць дзяцей ад ветру.

2. Утуліўшы, схаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазатульваць твары ў каўняры.

пазатуха́ць, ‑ае; зак.

Затухнуць — пра ўсё, многае. Агні пазатухалі.

пазату́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Затушыць, патушыць усё, многае. Пазатушваць лямпы.

пазатушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Затушаваць усё, многае. Пазатушоўваць фотакарткі.

пазатыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Заткнуць усе, многія адтуліны. Выбітыя выбухам бомбы шыбы маці яшчэ з восені пазатыкала анучамі. Навуменка.

2. Засунуць за што‑н., уткнуць куды‑н. усё, многае. Пазатыкаць сякеры за пояс. □ Хлопцы раздзялілі кветкі, пазатыкалі іх у пятліцы. Асіпенка.

пазаўро́чны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца не ў вызначаны час, не ў час урокаў. Пазаўрочны прыём пацыентаў. Пазаўрочная выхаваўчая работа.

паза́ўтра, прысл.

Абл. Паслязаўтра. [Зоська:] Мы яшчэ не жабракі, мамка! [Марыля:] Але не сягоння, то заўтра, назаўтра будзем імі. Купала.

паза́ўтрашні, ‑яя, ‑яе.

Абл. Паслязаўтрашні. Раптам захацелася, каб скарэй перажыць сённяшнюю ноч, заўтрашні дзень і ноч і дачакацца пазаўтрашняга дня. Гартны.