напе́сціцца, ‑пешчуся, ‑песцішся, ‑песціцца; зак.
Разм. Уволю, доўга папесціцца.
напе́ў, ‑певу, м.
Мелодыя, матыў. У пустым гулкім доме недзе чуўся дзявочы напеў — прыгожы, задумлівы. Ракітны.
напе́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць напеўнага; пявучасць, меладычнасць. Напеўнасць музыкі. □ Вершы вабяць рыфмамі, напеўнасцю. Бядуля. Цяжка сказаць, што больш падабалася ў гэтай песні партызанам: ці яе шырокая і магутная напеўнасць, ці энергічныя, поўныя гневу і закліку словы. Шчарбатаў.
напе́ўны, ‑ая, ‑ае.
Пявучы, меладычны. Напеўны верш. □ І час сяўбы ўжо варожаць Напеўным, крыкам жураўлі. Колас. [Дзяўчына] падабалася.. [Пятру]. І голас у яе быў пяшчотны, напеўны. Лупсякоў.
напе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.
Разм. Уволю, доўга папець. Вясёлыя дзянькі. Напрацуешся, напяешся, нарагочашся! Шамякін.
напе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак.
1. чаго. Спець многа чаго‑н. Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны ўзняў дружным гоманам, Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным. Купала.
2. што. Перадаць голасам. Напець матыў. Напець арыю.
3. што. Спець для гуказапісу (на плёнку, пласцінку і пад.). Напець пласцінку.
4. чаго і без дап. Разм. Нагаварыць, напляткарыць на каго‑н.
•••
Напець у вушы — тое, што і напець (у 4 знач.).
напе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напячы (у 1, 2 знач.).
напіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да напіцца.
напіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напіць.
напілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.
Разм. Многа, доўга папілаваць.