напеўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць напеўнага; пявучасць, меладычнасць. Напеўнасць музыкі. ▪ Вершы вабяць рыфмамі, напеўнасцю. Бядуля. Цяжка сказаць, што больш падабалася ў гэтай песні партызанам: ці яе шырокая і магутная напеўнасць, ці энергічныя, поўныя гневу і закліку словы. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)