Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. напёрся, ‑перлася; заг. напрыся; зак.

Разм.

1. Стоўпіцца ў адным месцы ў вялікай колькасці. У клуб наперлася народу.

2. Ідучы, едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наперціся на пень.

3. Груб. Наесціся многа, уволю.

напе́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наперчыць.

напе́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да наперчваць.

напе́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наперчыць.

напе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Пасыпаць перцам, пакласці многа перцу. Наперчыць суп. Наперчыць памідоры.

напе́сціцца, ‑пешчуся, ‑песцішся, ‑песціцца; зак.

Разм. Уволю, доўга папесціцца.

напе́ў, ‑певу, м.

Мелодыя, матыў. У пустым гулкім доме недзе чуўся дзявочы напеў — прыгожы, задумлівы. Ракітны.

напе́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць напеўнага; пявучасць, меладычнасць. Напеўнасць музыкі. □ Вершы вабяць рыфмамі, напеўнасцю. Бядуля. Цяжка сказаць, што больш падабалася ў гэтай песні партызанам: ці яе шырокая і магутная напеўнасць, ці энергічныя, поўныя гневу і закліку словы. Шчарбатаў.

напе́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пявучы, меладычны. Напеўны верш. □ І час сяўбы ўжо варожаць Напеўным, крыкам жураўлі. Колас. [Дзяўчына] падабалася.. [Пятру]. І голас у яе быў пяшчотны, напеўны. Лупсякоў.

напе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.

Разм. Уволю, доўга папець. Вясёлыя дзянькі. Напрацуешся, напяешся, нарагочашся! Шамякін.