падкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкруціць.
падкры́лак, ‑лка, м.
1. Спец. Прылада на крыле самалёта для павелічэння яго падымальнай сілы.
2. Тое, што і падкрылле.
падкры́лле, ‑я, н.
Ніз крыла ў птушак. Калі.. [сіваваронка] раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі. Дубоўка.
падкры́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад крылом. Падкрыльныя агні.
падкры́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкрышыць.
падкры́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падкрышваць.
падкры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкрышыць.
падкрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., чаго.
Накрышыць дадаткова. Падкрышыць капусты. Падкрышыць тытуню.
падкрэ́сленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць падкрэсленага (у 2 знач.) — Вы ўжо абедалі? — звярнуўся .. [Брамцоў] да мяне з афіцыйнай падкрэсленасцю. Ракітны.
падкрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкрэсліць.
2. у знач. прым. На які хочуць звярнуць увагу. Карызну здалася гэтая далікатнасць занадта паспешнай, падкрэсленай. Зарэцкі. Гаворка зрабілася адразу нейкай падкрэсленай і халаднаватай. Савіцкі.